Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

26.12.16

26 снежня была праведзена экскурсія для вучняў 8 – 9 класаў у Лядовы палац г. Баранавічы. Вучні вельмі цікава правялі свой час: спачатку спаборнічалі ў боўлінг, а затым спрабавалі свае магчымасці ў катанні на каньках.

Чытаць далей »
24.12.16

24.12 у суботу прайшла віктарына “У свеце цікавага”. Падчас віктарыны каманды вучняў “Эрудыты” і “Усязнайкі” прынялі ўдзел ў такіх конкурсах, як “Мы і наша здароўе”, “Мазаіка лесу”, “Слова, якое схавалася”, “Займальная матэматыка”, “Казачнае падарожжа”. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, пашырылі веды пра здароўе, прыроду, родную мову, казкі. Усе атрымалі асалоду ад віктарыны.

Чытаць далей »
23.12.16

23 снежня вучні 1-5 класаў Вольнаўскай СШ наведалі навагодні ранішнік у музеі рамёстваў вескі Русіно. Дзеці сустрэліся з казачнымі героямі, удзельнічалі ў цікавых конкурсах, пабывалі ў гасцях у Зюзі і атрымалі ад яго падарункі. З добрым настроем вучні вярнуліся дадому.

Чытаць далей »
23.12.16

23 снежня ў школе прайшоў вечар “Новы год – час цудаў”. Вучні школы стварылі ўсім прысутным навагодні настрой. Усе з задавальненнем удзельнічалі ў навагодняй латэі, вадзілі хараводы. Было весела і цікава.

Чытаць далей »
17.12.16

У суботу прайшоў брэйн-рынг “Свет вакол нас”. Падчас інтэлектуальнай гульні каманды вучняў удзельнічалі ў такіх раўндах, як “Пытанні-адказы”, “Адгадай прафесію”, “Закончы прыказку”, “Экалагічны конкурс”, “Вясёлыя загадкі”. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, пашырылі веды пра прафесіі, прыроду, малую радзіму. Усе атрымалі асалоду ад гульні-спаборніцтва.

Чытаць далей »
17.12.16

17.12.2016 у школе прайшла літаратурная вечарына “Красу, і светласць, і прастор шукаў”, прысвечаная 125-годдзю класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Чытаць далей »
16.12.16

Прошла встреча с преподавателями Барановичского университета. Доцент кафедры аграрных дисциплин инженерного факультета Белов Д.А. познакомил учащихся со специальностями инженерного факультета и факультета педагогики и психологии.

Чытаць далей »
10.12.16

Традыцыйна другая субота кожнага месяца ў нашай школе з’яўляецца спартыўным святам!

Чытаць далей »
05.12.16

На базе нашай школы прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя па тэме: Развіцце фізічных якасцей і каардынацыйных здольнасцей на ўроках гімнастыкі.

Чытаць далей »
03.12.16

У суботу вучні школы здзейснілі завочнае падарожжа ў Краіну здароўя. З прысутных былі створаны дзве каманды, якім былі прыдуманы назвы і дэвізы. З захапленнем дзеці ўдзельнічалі ў спартыўных конкурсах, разгадвалі крыжаванкі, складалі вершы, малявалі лістоўкі. Дух спаборніцтва, пачуццё суперажывання за сваю каманду, азарт і вера ў перамогу – усё гэта спадарожнічала нашым камандам у іх барацьбе.

Чытаць далей »
01.12.16

В благотворительной акции «Откройте сердце для добра», которая проводилась в ГУО «Вольновская средняя школа» с 22.11 по 30.11.2016 года, приняли учащиеся 2-8,10 классов. За время проведения акции была посещена больница сестринского ухода с концертом, который подготовили сами учащиеся. Также собраны и переданы в ЦКРОиР для детей- инвалидов мягкие игрушки, канцелярские товары (тетради, ручки, карандаши, альбомы, краски, фломастеры, цветная бумага, картон, пластилин) и книги. Очень ответственно отнеслись к проведению акции учащиеся начальных и 7-8 классов.

Чытаць далей »