Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

29.09.18

29 верасня вучні нашай школы прынялі ўдзел у раенных спаборніцтвах па легкаатлетычнаму кросу, які праходзіў у праграме XVIIІ спартакіяды вучнеўскай моладзі Баранавіцкага раена ў п.Мір на лыжароллернай трасе. Гонар школы абаранялі вучні 10 класа Галубко Мікіта (дыстанцыя 2000м), Кухарчык Максім (дыстанцыя 3000м), а таксама нашы дзяўчаты Бубен Кацярына (2000м) і Цікаловіч Настасся (1000м). Цудоўнае восеньскае надвор’е даравала ўдзельнікам дух здаровага спаборніцтва, які дазволіў дзецям паказаць свае фізічныя магчымасці ў параўнанні з лепшымі спартсменамі з усіх школ Баранавіцкага раена і атрымаць нядрэнныя вынікі.

Чытаць далей »
29.09.18

29 верасня сярод вучняў старэйшых класаў прайшоў брэйн – рынг “Па старонках гісторыі.” У час правядзення мерапрыемства вучні праяўлялі цікавасць да падзей айчыннай гісторыі і гісторыі сусветнага часу, актыўна адказвалі на пытанні брэйн- рынга.

Чытаць далей »
29.09.18

29 верасня ў школе было праведзена завочнае падарожжа па гісторыі Беларусі. Вучні пачатковых класаў з задавальненнем прянялі ўдзел у конкурсе прыказак, успомнілі славутых гістарычных асоб Беларусі, гербы гарадоў. Напрыканцы праглядзелі кінафільм “Па старонках гісторыі”

Чытаць далей »
29.09.18

29 сентября в школе прошёл единый родительский день. Тема «Взаимодействие семьи, школы и социума в воспитании и обучении детей».

Чытаць далей »
25.09.18

25 верасня юнакі 10 і 11 класа нашай школы наведалі з экскурсіяй 120-ую зенітную ракетную брыгаду г. Баранавічы.Будучыя воіны змаглі сваімі вачыма ўбачыць, што такое ваенная служба і армейскі быт, азнаеміліся з сучасным узбраеннем беларускай арміі. Вучні наведалі комнату баявой славы брыгады, салдацкую сталовую. У клубе вайсковай часці будучыя абаронцы айчыны прагледзелі дакументальны фільм аб сучасным стане беларускай арміі, змаглі даведацца пра ўмовы паступлення на ваенныя факультэты беларускіх ВНУ. Экскурсія стала карысным вопытам і выклікала цікавасць да ваеннай службы ў вучняў.

Чытаць далей »
22.09.18

У суботу ў школе прайшло мерапрыемства “Гісторыя ўзнікнення грошай і іх функцыі”. Вучні атрымалі цікавыя звесткі пра ўзнікненне грошай, адказалі на пытанні віктарыны, а таксама паказалі ўменне аднаўляць змест прыказак пра грошы і іх каштоўнасць. Напрыканцы мерапрыемства вучнямі быў зроблены вывад: грошы не заменяць добрага стаўлення сяброў і родных, блізкіх людзей. Добра мець многа грошай, але яшчэ лепш іх патраціць на добрыя справы.

Чытаць далей »
22.09.18

Сёння прайшоў вечар “Асенні баль”. Упраграме вечара было многа цікавых і вясёлых конкурсаў. Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Ўсе атрымалі добры настрой і задавальненне.

Чытаць далей »
18.09.18

18 верасня ў нашай школе з мэтай забеспячэння бяспекі, адпрацоўкі зладжаных дзеянняў персанала пры практычным выкананні мерапрыемстваў пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый, супрацоўнікамі Баранавіцкага ГРАНС была праведзена вучэбная трэніроўка.

Чытаць далей »
17.09.18

Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, прыказкі і прымаўкі свайго народа, умець спяваць народныя песні, цікавіцца, як беларусы спрадвеку адзначалі святы, чым страчалі і частавалі гасцей. Таму на ХІІ раённым злёце піянерскіх дружын мы расказалі пра стравы беларускай кухні, якія гатавалі нашы продкі. Рэцэпты гэтых страў мы запісалі ў вёсках Баранавіцкага раёна. Піянеры нашай дружыны паказалі, як трэба гатаваць “Трасуху” і “Ламанцы”. З вялікай ахвотай дапамагалі нам у гэтым вучні школ раёна. А каштавалі стравы ўсе разам.

Чытаць далей »
15.09.18

15 верасня прайшоў агульнашкольны Дзень здароўя “Стартуем усе”. У праграме мерапрыемства былі спартыўныя конкурсы па легкаатлетычным шматбор’і для вучняў 5-11 класаў, малодшыя школьнікі спаборнічалі ў камандных эстафетах. Пераможцы, прызеры ў асобных відах і актыўныя удзельнікі спартыўнага свята атрымалі заслужаныя граматы.

Чытаць далей »
08.09.18

8 сентября 2018 года во многих странах мира, в том числе в нашей, отмечается Международный день распространения грамотности. Не обошли это событие и мы. Для учащихся школы была проведена викторина «Будь грамотным – будь успешным!» Ребята с удовольствием участвовали в различных конкурсах, проявляли смекалку, проверили свои знания и грамотность.

Чытаць далей »
01.09.18

1 сентября – праздник первого звонка. Это - праздник для первоклашек и выпускников, так как они готовы вступить в совершенно новую жизнь. Потому этот день для них самый волнующий и запоминающийся. Это праздник и для тех, кто не впервые сядет за парту, а сделает очередной шаг по длинной, но такой интересной, полной открытий школьной дороге.

Чытаць далей »
01.09.18

Уже стало доброй традицией в нашей школе поздравлять с Днём знаний учителей, которые находятся на заслуженном отдыхе. Ребята поблагодарили педагогов за многолетнюю работу в школе, вручили цветы, пожелали здоровья и семейного благополучия.

Чытаць далей »