Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

29 красавіка каманда нашай школы паспяхова абараніла тытул чэмпіена раеннага злету-конкурса юных інспектараў дарожнага руху, які праходзіў на базе ДУА “Мірнаўская д/с-СШ”. Наша, больш чым на палову абноўленая дружына не пакінула шанцаў сапернікам у конкусах “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР, “Фігурнае кіраванне веласіпедам” і “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”, заняўшы ў іх адпаведна першыя месцы.

29.04.21

       Таксама  вельмі ўдала выступілі ў конкурсе “Агітацыйна- мастацкае прадстаўленне”, дзе мы ўзбагаціліся “срэбранымі медалямі”. У асабістым заліку не было роўных капітану каманды Журкоўскаму Яўгену ў конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам”, які хутчэй за ўсіх і без памылак пераадолеў велапаласу, і Цялюк Ангеліне, якая стала мацнейшай сярод дзяўчынак у конкурсе “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”. Таксама Журкоўскі Яўген заняў 2-ое месца ў гэтым конкурсе сярод хлопчыкаў. Лапатка Вольга заняла 2-ое месца ў асабістым заліку сярод дзяўчынак у конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам”. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заняла 1-ае агульнакаманднае месца і будзе прадстаўляць Баранавіцкі раен на занальным злеце-конкурсе ЮІР у г.Івацэвічы.  Пажадаем далейшых поспехам нашым юіраўцам!!!