Память и боль белорусской земли - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Память и боль белорусской земли

26.01.24   

27.12.23    14.12.23  

  01.11.23

  25.10.23    11.10.23   07.10.23

Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць.

 

Як было б цяжка жыць на свеце, каб людзі не ўмелі дараваць, забываць. Трагедыі, войны, якія перажыў народ разам, не забываюцца. Аб іх помняць на працягу стагоддзяў. Таму ў нашай краіне ніколі не будуць забытыя падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На працягу некалькіх гадоў нямецка-фашысцкія захопнікі планамерна ажыццяўлялі генацыд беларускага народа. Яны планавалі знішчыць 75% насельніцтва нашай краіны, засяліць яе выхадцамі з Германіі, а астатніх ператварыць у рабоў.

Захаваўся дакумент 1940 года “Некаторыя меркаванні рэйхсфюрэра СС Гімлера аб абыходжанні з мясцовым насельніцтвам усходніх абласцей”, дзе было запісана, што “для жыхароў усходніх абласцей не павінна быць вышэйшых школ, дастаткова чатырохкласнай народнай школы. Мэта гэтай школы: лічэнне да 500, уменне распісацца, быць паслухмянымі, стараннымі, чэснымі, падпарадкоўвацца немцам”.

У чэрвені 1941 года на беларускую зямлю прыйшлі захопнікі, якія не шкадавалі ні жанчын, ні старых, ні дзяцей. Оберяфрэйтар вермахта Іаганэс Гердэр у сваім дзённіку запісаў: “25 жніўня мы кідалі гранаты ў жылыя дамы. Яны хутка гараць. Агонь перакідваецца на іншыя хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся з іх слёз. Мы спалілі такім чынам ужо 10 вёсак. У адной вёсцы мы схапілі першых трапіўшых на вочы жыхароў і завялі на могілкі. Прымусілі іх капаць сабе глыбокую магілу. Для славян няма і не можа быць літасці”.

Беларусь пакрылася густою сеткаю лагераў, гета, турмаў. На нашай тэрыторыі знаходзіцца больш за 260 месцаў масавага знішчэння людзей. Было знішчана 1,4 млн. мірных жыхароў, больш за 810 тыс. ваеннапалонных, больш за 400 тыс. беларусаў былі вывезены ў рабства для работы на прамысловых прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы.

Нашы грамадзяне гінулі ў лагерах смерці ад голаду, холаду, здзекаў і масавых пакаранняў. Дзяцей размяшчалі ў спецыяльныя лагеры для таго, каб браць у іх кроў для нямецкіх салдат. Пад маркай барацьбы з партызанамі былі спалены сотні вёсак разам з жыхарамі, цэлыя раёны ператвараліся ў бязлюдныя пустыні.


08.12.2022 года ў школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяраў злачынства генацыду. Форма правядзення – вусны часопіс. Задача: выхоўваць беражныя адносіны да народнай памяці, пачуццё ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны; стварыць умовы для знаёмства з помнікамі і абеліскамі на тэрыторыі Беларусі, гераічнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны; выхоўваць пачуццё патрыятызму, гонару і любові да сваёй Радзімы.

У ходзе мерапрыемства вучні ўспомнілі пра падзеі, якія адбываліся на пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, генацыд беларускага народа. Таксама дзеці праглядзелі прэзентацыю “Абарона Брэсцкай крэпасці”, “Трагічныя падзеі 22 сакавіка 1943 года”. У канцы мерапрыемства вучні з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне “З гісторыі Вялікай Айчыннай”.


Погибшим –

Быть бессменно на посту,

Им жить в названьях улиц и в былинах.

Их подвигов святую красоту

Отобразят художники в картинах.

 

29.09.2022 года ў рамках праекта “Цягнік памяці” вучні 6-11 класаў здзейснілі экскурсію ў Мінск на мемарыяльны комплекс “Трасцянец”. Спачатку вучні спыніліся каля галоўнага элемента мемарыяльнага комплекса “Вароты памяці”, які сімвалізуе сувязь паміж светам загінуўшых і светам жывых. Затым прайшліся па алеі памяці, якія ўяўляюць сабой пліты з інфармацыяй аб усіх канцлагерах на тэрыторыі Беларусі. У часы Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі нашай краіны было знішчана каля 700 тысяч яўрэяў і 500 тысяч савецкіх ваеннапалонных. Вельмі ўразілі дзяцей вагоны, сведкі трагедыі, у якіх прывозілі ў Малы Трасцянец яўрэяў з розных краін Еўропы. Усяго сюды было дастаўлена 20 тысяч яўрэяў. Ні адзін элемент мемарыяльнага комплексу “Трасцянец” не пакінуў раўнадушнымі вучняў.

Живым –

Героев чтить, не забывать,

Их имена хранить в бессмертных списках,

Об их отваге всем напоминать

И класть цветы к подножьям обелисков!

 


26.03.2022 года з вучнямі старэйшых класаў была праведзена завочная экскурсія “Па мясцінах баявой славы”. Дзеці падрыхтавалі прэзентацыю аб самых знакамітых мемарыялах на беларускай зямлі, якім прыйшлося паспытаць усе жахі вайны – Брэсцкая крэпасць і Хатынь.

22 сакавіка з вучнямі 2-6 і 7-11 класаў у ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна быў праведзены адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні”, прысвечаны 79 -й гадавіне трагедыі ў Хатыні. З вучнямі была праведзена гутарка аб той страшнай, трагічнай падзеі, калі вёска Хатынь разам з яе жыхарамі была поўнасцю знішчана. Такі трагічны лёс ахапіў яшчэ 628 беларускіх вёсак. Вучням праглядзелі прэзентацыю, а таксама дзякуючы відэароліку зрабілі завочнае падарожжа па мемарыяльнаму комплексу “Хатынь”. У канцы мерапрыемства вучні адказалі на пытанні віктарыны і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання. Акрамя таго, у бібліятэцы вучні наведалі тэматычную выставу “Нашчадкі вогненных вёсак”.

24.03.2022 года ў ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна. Тэма інфармацыйнай гадзіны для вучняў пачатковай школы “Кожны з нас у адказе за мір на вялікай планеце”. У ходзе інфармацыйнай гадзіны вучні гаварылі аб тым, як зрабіць так, каб на нашай зямлі ніколі не было вайны. Удзельнікі мерапрыемства таксама ўспомнілі словы з гімна, якія паказваюць імкненне беларусаў да мірнага існавання: “Мы, белорусы, мірныя людзі”. У канцы мерапрыемства вучні выразалі выяву голуба, на якой напісалі пасланне аб міры.

Для вучняў сярэдняй і старэйшай школы правялі адзіную інфармацыйную гадзіну па тэме “Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства”. У ходзе мерапрыемства вучні абмеркавалі, якія значэнні мае слова “мір”, а таксама прапанавалі падумаць, што мы можам зрабіць, каб мір стаў лепшым. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі, якімі словамі пачынаецца Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і аб чым гэтыя словы гавораць. У апошні час у інтэрнэце можна знайсці шмат рознай інфармацыі. Але ці ўся гэта інфармацыя з’яўляецца праўдзівай? Як распазнаць фэйкавыя новасці і для чаго яны ствараюцца? Гэтыя пытанні былі разгледжаны на мерапрыемстве. У канцы інфармацыйнай гадзіны кожны выказаў свае думкі аб тым, што можна зрабіць для таго, каб мір стаў лепшым.

19.01.2022 года учащиеся 8 -10 классов ГУО «Вольновская средняя школа» Барановичского района посетили краеведческий музей г. Барановичи. Ребятам была предоставлена возможность посмотреть выставку «Забвению не подлежит», которая рассказывает о геноциде населения Беларуси, в том числе Барановичской земли, в годы Великой Отечественной войны. Основу экспозиции составили материалы из разных фондовых коллекций: документальной, фотодокументальной, вещевой и других. Кроме того, учащиеся с удовольствием просмотрели выставки «Древние ремесла белорусов» и «Природа родного края». Экскурсия получилась содержательной и интересной.