Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

18 лютага вучням нашай школы пашчасціла стаць сведкамі вялікага спартыўнага свята- абласной зімовай спартакіяды “Брэсцкая лыжня-2017”, якая прайшла на лыжароллернай трасе ў аг. Мір Баранавіцкага раена.

20.02.17

На старт выйшлі 39 каманд з усей Брэсцкай вобласці. Каля 500 чалавек змагаліся на лыжні за асабістыя і камандныя прызы. Усюды адчувалася атмасфера зімовага свята, гучала музыка, выступалі творчыя калектывы і выканаўцы. Пахнуў смачны шашлык і каша з палявой кухні, каштаваўся гарачы чай і цудоўная выпечка, забаўляў гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства духавы арекстр. Вучні з вялікім уражаннем вярнуліся дамоў, набыўшы цудоўны настрой і станоўчыя эмоцыі!