Аб школе - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб школе

 "Мы дапаможам Вам размаляваць свет каляровымі фарбамі ! "

МЫ РАДЫ СУСТРЭЧЫ З ВАМІ !

ДУА " Вольнаўская сярэдняя школа " Баранавіцкага раёна была заснавана ў 1863 годзе. Сучасны двухпавярховы будынак школы , разлічаны на 320 месцаў , быў пабудаваны ў 1976 годзе. Школа рэарганізавана ў сярэднюю ў 1980 г.



Музыка і словы А. Рудаман.

Мы кожны дзень прыходзім дружна ў клас,

А школа ветліва заўжды вітае нас.

І ўсё мы будзем знаць ад А да Я.

Мы моцная і дружная сям’я.

Прыпеў:

Ты родная Вольнаўская школа мая,

І нам усім патрэбна шчодрасць твая.

Ты наша апора і наша сям’я,

Мілей нашай школы на свеце няма.

У жыцці аснову школа нам дае,

Па сцежцы ведаў упэўнена вядзе,

І як ягеньчык свеціць усім яна,

Любімая, адзіная, мая.

Прыпеў:

Ты родная Вольнаўская школа мая,

І нам усім патрэбна шчодрасць твая.

Ты наша апора і наша сям’я,

Мілей нашай школы на свеце няма.

Раскрытая кніга - сімвал ведаў

зялёны парастак - сімвал вясны,

цеплыні, маладосці.

Сонейка - сімвал адвечнага жыцця.


Жоўты колер сімвалізуе Сонца,

сімвал усяго жывога на Зямлі.

Блакітны – сімвал чыстага неба над намі.

Чырвоны – цёплая сяброўская атмасфера ў школе, адзінства дарослых і дзяцей.