Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

Адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронца Айчыны. У конкурснай праграме прынялі ўдзел хлопчыкі 2-9 класаў. Каманды “Пехацінцаў” і “Чырвонаармейцаў” паказалі ўсе свае ўменні, веды і навыкі ў такіх конкурсах, як “Маміны памочнікі”, “Інтэлектуальны рынг”, “Я ведаю”, “Авіяканструктары”, “Падарунак для сяброўкі”. Дзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны шакаладнымі медалямі і граматамі. Хлопчыкаў павіншавалі дзяўчынкі-аднакласніцы. Усе гулялі, спявалі, танцавалі. Было весела!

23.02.17