У першай частцы завочнага падарожжа вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Чырвонай кнігі, яе структурай , вызначылі жывёл і раслін, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай мясцовасці, абмеркавалі праблемы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі.А далей вучням было прапанавана пагуляць. Разгадваючы загадкі, рэбусы, крыжаванкі, ўдзельнікі падарожжа даведаліся шмат цікавага аб раслінах і жывёлах Чырвонай кнігі, паўтарылі асноўныя правілы паводзін у прыродзе.