Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

25 верасня юнакі 10 і 11 класа нашай школы наведалі з экскурсіяй 120-ую зенітную ракетную брыгаду г. Баранавічы.Будучыя воіны змаглі сваімі вачыма ўбачыць, што такое ваенная служба і армейскі быт, азнаеміліся з сучасным узбраеннем беларускай арміі. Вучні наведалі комнату баявой славы брыгады, салдацкую сталовую. У клубе вайсковай часці будучыя абаронцы айчыны прагледзелі дакументальны фільм аб сучасным стане беларускай арміі, змаглі даведацца пра ўмовы паступлення на ваенныя факультэты беларускіх ВНУ. Экскурсія стала карысным вопытам і выклікала цікавасць да ваеннай службы ў вучняў.

25.09.18