Адкрыўся тыдзень правядзеннем грамадзянска-патрыятычнага мерапрыемства “Героямі не нараджаюцца”, якое разам з вучнямі падрыхтавала і правяла педагог-арганізатар Рудаман А.К. Намеснік дырэктара па ВВР Варанковіч М.Ч. прадставіла настаўнікам справаздачу аб прамежкавых выніках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі рэгіянальнага адукацыйнага кластэру як умова прафесійнага самавызначэння вучняў па запатрабаваным у рэгіёне спецыяльнасцям” за першае паўгоддзе 2019/2020 навучальнага года. Прэзентацыю вопыту работы класнага кіраўніка па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў у ўмовах сельскай школы” прадставіла сваім калегам класны кіраўнік V класа, настаўнік рускай мовы і літаратуры, Ліцкевіч В.М. Класны кіраўнік VІІ класа Палуянчык А.М. запрасіла на класную гадзіну “Прафесіі сённяшняга дня”. У рэкрэацыі другога паверха школы адбылася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці настаўнікаў працоўнага навучання Дзядовіч А.М. і Пятрушка А.А. У апошні дзень тыдня быў праведзены майстар-клас настаўніка вышэйшай катэгорыі, настаўніка ІІІ класа Туровіч Л.А. – урок па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет” па тэме “Расліны – насельнікі сушы”.