Каманды паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці, уменне працаваць у камандзе, артыстызм. У выніку перамагла каманда “Патрыёты”, нягледзячы на тое, што каманда “Родны кут” змагалася да апошняга. Самае галоўнае, што вынеслі з мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты, гэта тое, што нам, беларусам, абавязкова трэба любіць і паважаць сваю родную мову, таму што яна наша ўнікальная спадчына, якую мы павінны захаваць для нашчадкаў.
Мова
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў,
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.
Алесь Зарыцкі