Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

На мінулым тыдні каманды вучняў нашай школы прынялі ўдзел у раенных спаборніцтвах па баскетболу, якія праходзілі ў праграме ХХ круглагадовай спартакіяды вучнеўскай моладзі Баранавіцкага раена. 10 сакавіка каманда юнакоў заняла ІІІ месца ў занальных спаборніцтвах баскетбалістаў, якія спаборнічалі на базе ДУА “Гарадзішчанская СШ” імя М.А.Скіпара. А 13 сакавіка ў спартыўнай зале ДУА “Жамчужненская СШ” каманда нашых дзяўчынак перамагла ўсіх сваіх сапернікаў у фінале раеннай спартакіяды і заняла І месца (група школ да 100 навучэнцаў). Віншуем і жадаем далейшых спартыўных перамог!!!

13.03.21