Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

22 сакавіка з вучнямі 2-6 і 7-11 класаў у ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна быў праведзены адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні”, прысвечаны 79 -й гадавіне трагедыі ў Хатыні. З вучнямі была праведзена гутарка аб той страшнай, трагічнай падзеі, калі вёска Хатынь разам з яе жыхарамі была поўнасцю знішчана. Такі трагічны лёс ахапіў яшчэ 628 беларускіх вёсак. Вучням праглядзелі прэзентацыю, а таксама дзякуючы відэароліку зрабілі завочнае падарожжа па мемарыяльнаму комплексу “Хатынь”. У канцы мерапрыемства вучні адказалі на пытанні віктарыны і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання. Акрамя таго, у бібліятэцы вучні наведалі тэматычную выставу “Нашчадкі вогненных вёсак”.

22.03.22