Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

Вада і агонь не даруюць памылак

29.07.22

З пачаткам купальнага сезона зводкі ратавальнікаў мільгаюць паведамленнямі аб здарэннях на вадзе.

Няшчасны выпадак здарыўся ў садовым таварыстве, размешчаным у Ляхавіцкім раёне. 34-гадовы жыхар горада Баранавічы патануў 22.07.2022 г. у прыватнай сажалцы на дачы прыяцеля. Быў знойдзены гаспадаром 24.07.2022.

У чарговай спробе дагрукацца да чалавечай свядомасці, паказаць, як страшна губляць родных і блізкіх, якія загінулі з-за саманадзейнасці, неасцярожнасці, злоўжывання спіртнымі напоямі, МНС быў распрацаваны новы сацыяльны ролік аб правілах бяспекі на вадзе «Падумай пра тых, хто чакае цябе на беразе …»

Прадстаўляем дадзены відэасюжэт вашай увазе

МНС нагадвае:

- адпачываючы ля вады, выбірайце толькі спецыяльна адведзеныя месцы, не заплывайце за буйкі, не купайцеся ў нецвярозым стане, уважліва сачыце за дзецьмі, будзьце са сваім дзіцем у крокавай даступнасці;

- пажаранебяспечны сезон працягваецца. Пры падрыхтоўцы ежы ў мангалах і барбекю не размяшчайце іх пад кронамі дрэў, побач з сухой расліннасцю, выбірайце бяспечную адлегласць, каб полымя на іх не распаўсюдзілася, забяспечце месца сродкамі для тушэння агню; не выпальвайце траву; выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў лесе.

- пры любой надзвычайнай сітуацыі выклікайце службу выратавання па тэлефонах 112 ці 101!