Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

23.09.2022 года ў ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна была арганізавана фотавыстава, прысвечаная праекту “Цягнік памяці”, праведзены вусны часопіс “Памяць патрэбна жывым”. Мэта: выхаванне ў вучняў пачуцця павагі, любові да сваёй Радзімы, да яе гістарычнага мінулага. У рамках праекта вучні прайшліся па асноўных вехах Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны, пазнаёміліся з кіраўнікамі партызанскага руху, зверствах захопнікаў у адносінах да мірнага насельніцтва на тэрыторыі СССР, асабліва да яўрэйскага народу. Вучні даведаліся пра тое, што ў кожным горадзе нашай Радзімы былі створаны канцэнтрацыйныя лагеры смерці, а ў пасёлку Чырвоны Бераг дзіцячы канцлагер, дзе ў дзяцей бралі не толькі кроў для параненых ворагаў, але і праводзілі розныя эксперыменты, якія ўражваюць сваёй бесчалавечнасцю. Таксама была прадэманстравана прэзентацыя “Гарады-героі Вялікай Айчыннай вайны”.

23.09.22