Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

Вучні ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна 29 верасня наведалі Мінскі трактарны завод.

01.10.22

Экскурсія праходзіла па ўтульнаму раёну Мінска, дзе знаходзяцца пасляваенныя пабудовы самага старэйшага завода ў горадзе, які ўваходзіць у дзесятку самых вялікіх сусветных вытворцаў тэхнікі для сельскай гаспадаркі. У ходзе экскурсіі экскурсавод пазнаёміў з гісторыяй трактарнага завода, якая пачалася ў 1946 годзе. Вучні з задавальненнем наведалі цэх, дзе збіраюцца трактары, якія вядомыя ва ўсім свеце, а таксама пазнаёміліся з асаблівасцямі вырабу розных дэталяў для тэхнікі з дакладнасцю да мікрону. У канцы экскурсіі дзеці змаглі наведаць выставу і музей калекцыйных трактароў. Таксама экскурсавод дазволіў дзецям пасядзець і сфатаграфавацца за рулём трактара з міравым імем. Прыемным і нечаканым было тое, што пасля завяршэння экскурсіі дзецям былі ўручаны невялікія сувеніры.