Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

27 красавіка 2023 года ў ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прайшло чарговае паседжанне інфармацыйна - адукацыйнага праекту “ШАГ” для вучяў 8-11 класаў. Тэма паседжання: “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць”(матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесіянальнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.).

27.04.23

Форма правядзення: вусны часопіс

У інфармацыйным блоку ШАГ 1 вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў:

-“Беларусь – краіна шматвекавой і самабытнай культуры”;

-“Беларусь – краіна таленавітых людзей”;

У інфармацыйным блоку ШАГ 2- “Беларусь – краіна шматвекавой і самабытнай культуры” былі абмеркаваны наступыя пытанні:

-Што складае нацыянальную культуру беларускага народа?

-Ці згодны вы са сцвярджэннем, што сапраўдная культура беларускага народа з’яўляецца духоўным стрыжнем нашай дзяржавы?

-Як вы лічыце, чаму так важна зберагчы духоўныя каштоўнасці і традыцыі, якія сфарміраваліся на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў?

У блоку “Беларусь – краіна таленавітых людзей” былі абмеркаваны наступныя пытанні:

- Якія традыцыі і абрады захоўваюць і адраджаюць у вашым рэгіёне? Ці ўдзельнічаеце вы ў іх?;

-Як вы лічыце, якая мэта тэатральных, музыкальных і кінафестываляў, якія праводзяцца ў Беларусі?;

Ці згодны вы з тым, што ў нашай краіне расце дастойнае пакаленне, якое здольна зберагчы культурныя каштоўнасці і традыцыі?

У блоку ШАГ 3 былі падведзены вынікі пасяджэння: вельмі важна берагчы нацыянальную культуру і гістарычную памяць любога народа, дзе засяроджана духоўныя багацці. Гэта маральны стрыжань, які аб’ядноўвае і дапамагае зберагчы нацыянальную самабытнасць.

Вучням было прапанавана паразважаць над тым, што можа зрабіць кожны з іх, каб зберагчы і прымножыць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.