Архив новостей - ВОЛЬНАЎСКАЯ СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

У гэтым годзе Герою Сацыялістычнай працы Веленку Мікалаю Лявонцьевічу споўнілася бы 125 год. Нарадзіўся ён ў вёсцы Залессе Навагрудскага ўезда Мінскай губерні. Быў батраком у памешчыцы. У 1939 годзе пасля вызвалення , калі быў створаны калгас, разам з другімі батракамі склаў аснову гаспадаркі. У гады вайны фашысты растралялі 17-гадовую дочку Марыю. Загінулі на вайне два сыны. У 1944 годзе Веленка М.Л. узначаліў паляводчую брыгаду саўгаса “Вольна-Чэрніхава”. Яго брыгада з плошчы 10,5 га. атрымала па 5,25 ц. сямян канюшыны з гектара. За гэты ўраджай Веленка М.Л. і атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатой медалі “Серп і Молат”. У сувязі з гэтым 05.05.2023 года старшыня сельвыканкама аг.Вольна Ібрагімава Н.П., галоўны спецыяліст сельвыканкама Журкоўская Н.В., прадстаўнік ААТ “Э/б “Вольна” Дораш С.А. сумесна з вучнямі і настаўнікамі ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна ўсклалі кветкі да магілы Веленкі Мікалая Лявонцьевіча.

05.05.23