Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.11.2017 года вучні нашай школы наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”.

01.11.2017

Пачаўся экскурсійны маршрут з тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Вучні спыніліся каля моста праз правы рукаў ракі Мухавец, убачылі руіны 9-й пагранзаставы і 333-га стралковага палка, прайшлі праз Холмскія вароты, пачулі цікавыя звесткі пра Свята-Мікалаеўскі гарнізонны храм, наведалі плошчу Цырыманіялаў, ушанавалі памяць абаронцаў крэпасці хвілінай маўчання каля Вечнага агню. Экскурсія працягнулася ў музеі вайны, дзе вучні пазнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці, пачулі пра гераізм і мужнасць удзельнікаў абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года, пра вызваленне Брэста і Брэстчыны ў ліпені 1944 года, пра сучаснае жыццё мемарыяла.

   Вучні атрымалі незабыўныя ўражанні ад наведвання Брэсцкай крэпасці і паабяцалі вярнуцца сюды зноў.