Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13 студзеня вучні 8-11 класаў нашай школы прынялі ўдзел у традыцыйным штогадовым мерапрыемстве прафарыентацыйнай накіраванасці “ Калледжская лыжня -2018”, якое праводзілася ў рамках дня адчыненных дзвярэй у структурным падраздзяленні “Ляхавіцкі дзяжаўны аграрны калледж” УА “БарДУ”.

13.01.2018

Праграмай пленэру было прадугледжана знаемства з вучэбнай базай установы, майстар-класы па спецыяльнасцях, конкурс-дэгустацыя “Лепшая аладка”, частаванне удзельнікаў смачнай кашай і салодкім чаем.Наведвальнікі таксама змаглі прыняць удзел у спартыўна-забаўляльных конкурсах ( стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, перацягванне канату, бяспройгрышная латарэя). Адзіным шкадаваннем стала адсутнасць доўгачаканага гэтай зімой снегу, каб праявіць сябе ў спрыце на ледзяной горцы, катанню на санях, конкурсе снежных скульптураў “Лепшы снегавік”. Дзеці з карысцю і задавальненнем правялі час і са станоўчым настроем шчасліва вярнуліся дамоў.