У нашай піянерскай дружыне стала ўжо традыцыяй у гэты дзень прымаць у акцябраты вучняў 1 класа. Будучыя акцябраты вельмі адказна падрыхтаваліся да гэтага мерапрыемства: вывучылі правілы акцябрат, паказалі свае здольнасці ў віктарыне, спявалі песні пра дружбу і акцябрацкае жыццё.
Лепшыя піянеры і члены БРСМ уручылі акцябратам зорачкі.