Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12 студзеня вучні нашай школы прынялі ўдзел у раенным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які праходзіў на лыжароллернай трасе аграгарадка Мір.

12.01.2019

Упершыню змагаліся ў хуткасці лыжнага хода і дакладнасці ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі разам са сваімі выхаванцамі таксама і настаўнікі фізічнай культуры і здароўя. Снег плавіўся ад накалу спартыўнай барацьбы і азарту, якія апанавалі кожнага ўдзельніка цудоўнага зімовага свята. Хтосьці больш удала праходзіў агнявыя рубяжы, а іншыя выкладваліся на вызначанай лыжнай дыстанцыі. Незалежна ад занятых месцаў, усе аматары лыжні  атрымалі зайздросны зарад бадзерасці і выдатны настрой !!!