Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

1 студзеня 1919 года адбылася вельмі важная падзея ў гісторыі нашай краіны - была заснавана БССР. 100 год БССР - гэта 100 год адкрыццяў, дасягненняў, развіцця і фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На сучасным этапе Рэспубліка Беларусь працягвае лепшыя традыцыі БССР і мае добрую славу ва ўсім свеце. А дасягненні ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, навуцы, спорце, культуры вядомы далёка за яе межамі. Нам ёсць чым ганарыцца. Таму нашаму маладому пакаленню будзе вельмі карысна ведаць і помніць сваю гісторыю. 21 студзеня ў нашай школе была праведзена гульня, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР.

21.01.2019

З  задавальненнем    прынялі  ў  ёй   удзел  вучні  8-11  класаў.  Былі  створаны  каманды.  Адказы  вучні  запісвалі  на  спецыяльных  бланках.  

Гульня  ўключала  ў  сябе  сем  тураў.  У  кожным  туры  было  па  шэсць  пытанняў.   Туры  мелі  разнастайную  тэматыку:  ваенную,  музыкальную,  спартыўную,  гістарычную.  У  ходзе  гульні   вучні   ўзнавілі  свае  веды    аб   дзяржаўных  святах,  беларускіх  паэтах,  іх  вершах;  аб  першым   беларускім  касманаўце  і     лаўрэаце  Нобелеўскай  прэміі.   Добрыя  веды  паказалі   вучні  і  пры  перакладзе  слоў  на  беларускую  мову.  


Дзякуючы  гэтаму  мерапрыемству,  вучні   пашырылі  свае  веды  аб  гераічным   мінулым   сваёй  краіны.