Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19 студзеня згодна з планам алімпійскага клуба школы быў праведзены агульнашкольны тэматычны Дзень здароўя «Алімпійцы сярод нас!”. Праграма мерапрыемства была насычанай і ўключала ў сябе рухомыя гульні і эстафеты для вучняў 2-5 класаў, мацнейшых у лыжных гонках выявілі навучэнцы 6-8 класаў, а юнакі і дзяўчаты 9,11 класаў паспрабавалі перамагчы ў баскетбольнай матчавай сустрэчы былых выпускнікоў школы. Мэтай суботняй акцыі было больш актыўнае далучэнне моладзі да заняткаў спортам, фарміраванне станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця, пашырэнне ўяўлення вучняў аб неабходнасці ўмацавання свайго здароўя, папулярызацыі алімпійскага руху ў школе. Спадзяемся, яна была паспяхова дасягнута.

19.01.2019