Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19 красавіка каманда нашай школы паспяхова абараніла тытул чэмпіена раеннага злету-конкурса юных інспектараў дарожнага руху, які праходзіў на базе ДУА “Мірнаўская д/с- СШ”. Наша часткова абноўленая дружына не пакінула шанцаў сапернікам у конкусах “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР” і “Фігурнае кіраванне веласіпедам”, заняўшы ў іх адпаведна першыя месцы. Таксама вельмі ўдала выступілі ў конкурсах “Аказанне першай дапамогі пацярпелым” і “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, дзе мы ўзбагаціліся “срэбранымі медалямі”.У асабістым заліку не было роўных Абрамовіч Карыне ў конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам”, якая хутчэй за ўсіх і без памылак пераадолела велапаласу, а капітан каманды Дораш Іван заняў 2-ое месца па медыцынскай падрыхтоўцы. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заняла 1-ае агульнакаманднае месца і будзе прадстаўляць Баранавіцкі раен на занальным злеце-конкурсе ЮІР. Пажадаем далейшых поспехаў нашым юіраўцам!!!

19.04.2019