Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Феерычнай перамогай каманды ЮІР нашай школы скончыўся занальны злет-конкурс юных інспектараў дарожнага руху, які прайшоў 3 мая на базе ДУА “Сярэдняя школа №21 г.Баранавічы”. Сярод сямі мацнейшых каманд нашай зоны, мы з гонарам узняліся на першую прыступку п’едэсталу спаборніцтваў, атрымаўшы ў выніку 17 грамат і дыпломаў рознай вартасці і кубак чэмпіена занальнага злету. Нам не было роўных у конкурсе “Тэарэтычны экзамен па веданню ПДР”-1 месца і конкурсе”Аказанне першай дапамогі пацярпелым”- 1 месца , 2-ое агульнакаманднае месца мы атрымалі ў конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам”, 3-яе месца мы занялі ў конкурсе “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”. Таксама прыемнай нечаканасцю было атрымаць ад журы конкурсу камандны дыплом ІІІ ступені за парадную форму ЮІР.

03.05.2019

       У асабістым заліку вызначыліся ўсе нашы ЮІРаўцы:

Дораш Іван- 1 месца ў конкурсе “Тэарэтычны экзамен па веданню ПДР” і 1 месца ў конкурсе “Аказанне першай дапамогі пацярпелым”(ст.група),

Абрамовіч Карына- 1 месца ў конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам” і 1 месца ў конкурсе “Тэарэтычны экзамен па веданню ПДР”(ст.група),

Яфімчык Ксенія- 1 месца ў конкурсе” Аказанне першай дапамогі пацярпелым”(ст.група),

Савіцкі Яўген- 2 месца ў конкурсе “Тэарэтычны экзамен па веданню ПДР”(ст.група),

Журкоўскі Яўген- 1 месца ў конкурсе “Тэарэтіычны экзамен па веданню ПДР”(мл.група),

Савіцкі Уладзіслаў- 2 месца ў конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам” і 2 месца ў конкурсе “Тэарэтычны экзамен па веданню ПДР”(мл.група),

Абрамовіч Ангеліна- 1 месца ў конкурсе “Тэарэтычны экзамен па веданню ПДР”(мл.група)

і Піваварчык Валерыя- 2 месца ў конкурсе “Тэарэтычны экзамен па веданню ПДР”(мл.група).

З 14 па 16 мая наша каманда будзе змагацца на 41-ым абласным злеце ЮІР у г.Брэсце.

Пажадаем нашым чэмпіенам далейшых перамог!!!