Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

З 14 па 16 мая каманда ЮІР нашай школы прынімала ўдзел у 41-ым абласным злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху. 10 мацнейшых каманд з усей Брэсцкай вобласці на працягу 3-ох дзен змагаліся ў 6-ці конкурсах праграмы злету: малюнак-банер на тэму бяспекі дарожнага руху, аказанне першай дапамогі пацярпеламу, тэарэтычны экзамен на веданне ПДР, агітацыйна-мастацкае прадстаўленне, фігурнае кіраванне веласіпедам, уважлівы ўдзельнік дарожнага руху. Па выніках напружаных спаборніцтваў у капілку ўзнагарод нашай дружыны трапілі граматы за ІІ-ое месца ў конкурсе “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, ІІІ-яе месца ў конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам”. Таксама каманда была адзначана граматай за актыўны ўдзел у 41-ым абласным злеце. У асабістым заліку вызначылася вучаніца 6-га класа Абрамовіч Ангеліна, якая стала мацнейшай у конкурсе “Аказанне першай дапамогі пацярпеламу” сярод дзяўчынак малодшай групы. У шчыльнай выніковай турнірнай табліцы 41-га абласнога злету-конкурсу мы занялі 4-е месца.

16.05.2019