Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23 студзеня ў школе прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Ганарымся сваімі землякамі». Гэта мерапрыемства прайшло ў школьным краязнаўчым музеі. На паседжанне была запрошана старшыня Вольнаўскага сельскага Савета Ібрагімава Наталля Пятроўна, якая паведаміла аб жыццёвым шляху вельмі цікавага чалавека Руцкага Аляксандра Уладзіміравіча. Ён з'яўляецца ўражэнцам вёскі Бартнікі Баранавіцкага раёна. Руцкі А.У. працаваў у Мінскай абласной бальніцы, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Аб яго жыццёвым шляху ёсць інфармацыя ў нашым школьным музеі.

23.01.2020

Вучні-экскурсаводы  расказалі  таксама  аб     славутых  земляках    аг.  Вольна,  Героях  Сацыялістычнай  Працы:  Ліцкевіч  Таццяне  Ціханаўне,  Светліку    Мікалаю  Людвігавічу,  Вяленка   Мікалаю  Лявонцьевічу,  Качарзе Васілію  Міхайлавічу.

Пасля  выступлення  экскурсаводаў  і  гасцей  вучні  пазнаёміліся  з  Кнігай  Народнай  Славы,  у  якой  ёсць   шмат  інфармацыі  аб  іншых  земляках  нашай   малой  радзімы,  аб  якіх  мы  павінны  помніць,  браць  з  іх  прыклад  і  ганарыцца.