Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17 лютага ў Вольнаўскай СШ была праведзена лінейка-рэквіем, прысвечаная 105-й гадавіне з Дня нараджэння Героя Савецкага Саюза І.К.Кабушкіна.

17.02.2020

Прайшло амаль семдзесят пяць гадоў з той пары, як закончылася вайна. Мінае час, і мы ўсё далей ад той жудаснай трагедыі, але імёны сваіх герояў патрэбна памятаць заўсёды. Мы абавязаны паважаць памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля нашага шчасця і мірнага неба. Каб ніколі не дапусціць такой трагедыі, мы павінны ведаць гісторыю гэтай вайны і захаваць гэтыя веды для іншых пакаленняў.

17 лютага ў Вольнаўскай СШ была праведзена лінейка-рэквіем, прысвечаная 105-й  гадавіне з Дня нараджэння Героя Савецкага Саюза І.К.Кабушкіна. Іван Канстанцінавіч нарадзіўся ў в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна і з’яўляецца нашым земляком.У час правядзення мерапрыемства вучні яшчэ раз успомнілі жыццёвы шлях  знакамітага падпольшчыка, прагледзелі прэзентацыю, прысвечаную яго саратнікам – удзельнікам групы Мінскага падпольнага камітэта, даведаліся аб тым, як патрыёты змагаліся з фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, як мужна трымаліся яны на допытах і загінулі як сапраўдныя героі.

Вялікая Айчынная вайна…… Гэта самая трагічная старонка гісторыі чалавецтва. Людзі аддавалі сваё жыццё за лёс сваёй Радзімы. Колькі ж  пакут давялося  зведаць  нашаму  народу на шляху да Вялікай Перамогі!