Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29 лютага на базе ДУА “Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А.Скіпара “ і СДЮШАР Баранавіцкага раена прайшлі фінальныя спаборніцтвы ХІХ круглагадовай спартакіяды вучнеўскай моладзі Баранавіцкага раена па баскетболу, удзельнікамі якіх былі каманда юнакоў і каманда дзяўчынак нашай школы.

29.02.2020

Хлопцы ў паўфінальным турніры  перамаглі каманды Сталовічскай СШ і Крошынскай СШ, згулялі ў нічыю з камандай Гарадзішчанскай СШ і трапілі ў фінальны турнір, дзе затым былі мацней за каманды Мірнаўскай СШ і Гарадзішчанскай СШ, і, разам з камандай кадэцкага вучылішча (якая выступала па-за конкурсам), сталі Ч Э М П І Е Н А М І  раеннага  турніра баскетбалістаў!(група школ звыш 100 навучэнцаў). У фінале сярод дзяўчынак наша каманда саступіла камандзе Маўчадскай СШ і перамагла каманду Мілавідскай СШ, і стала срэбраным прызерам раеннай спартакіяды  па баскетболу! (група школ да 100 навучэнцаў). Віншуем нашых спартсменаў з выдатным выступленнем і жадаем далейшых перамог!!!