Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26 верасня вучні 2- 5 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Турыстычнымі сцяжынкамі роднага краю”. Каманды “ Турысты” і “ Краязнаўцы” спрабавалі свае сілы ў састаўленні прыказак аб Радзіме і падарожжах, паказалі добрае веданне прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету. Падчас бліц- апытвання дзецям спатрэбіліся не толькі добрыя веды, але і кемлівасць. Яны цудоўна справіліся і з гэтым заданнем. Вельмі цікава вучням было даведацца, што ляжыць у чорнай скрыні.А там ляжалі прадметы, якія патрэбны кожнаму падарожніку. У выніку перамагла каманда “Краязнаўцы”. Аднак і дзеці з каманды “Турысты“ не сумавалі, бо атрымалі асалоду ад гульні, новыя веды і задавальненне ад спаборніцтва.

26.09.2020