Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Лідар піянерскай дружыны імя Пятра Клімука нашай школы Рыбалтоўская Яўгенія прымае удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Пазнай Беларусь”. Кожны месяц Жэня выконвае творчыя заданні і размяўае іх у Інстаграме.

10.12.2020

  Сёння  я паспрабую  зрабіць каркасную ляльку з капрону. Самая цяжкая праца- гэта зрабіць галаву лялькі. Мяшочак з капрону трэба запоўніць сінцепонам так, каб атрымаўся шар.  Пасярэдзіне шара, пальцамі вылучаем невялікі камок – гэта будзе нос. Затым  утыкаем  іголку ў верхнюю  частку носа і сцягаем пры дапамозе ніткі  з другога боку. Вось так паступова  іголкай і ніткай  выдзяляем месцы, дзе будзе рот, шчокі і вочы. Твар я размалявала акрылавымі фарбамі. Валасы зрабіла з каўровых нітак.

  Цяпер буду рабіць тулава лялькі. У мяне ёсць  каркас  з драўляных планак, які і будзе тулавам будучай лялькі. На каркас я надзела старыя непатрэбныя рэчы і накрыла іх напаўніцелем, сфарміравала  рукі, тулава і ногі.  Прыбрала я сваю ляльку ў нацыянальны касцюм з элементамі беларускага арнаменту. Арнамент адлюстроўвае характар нашага народа, яго духоўнае і матэрыяльнае жыццё ў розныя гістарычныя перыяды. Адна з асаблівасцей беларускага арнаменту  ў тым, што асноўны  яго колер – белы. Існуе такая думка (гіпотэза), што назва “Беларусь” пайшла ад таго, што любімым колерам  нашага народа з’яўляецца  белы.Я думаю, што белы колер – гэта чысціня душы беларуса, яго адкрытасць і добразычлівасць. А другі нязменны колер- чырвоны. Гэта – жыццёвая сіла, сонца, кроў, пралітая  ў баях супраць ворагаў за свабоду і   незалежнаць.

  З нядаўніх часоў нашы продкі сталі ўжываць ў арнаменце і чорны колер, але зусім нямнога. Арнамент вышываўся на рукавах і на падоле спадніцы, а на камізэльцы, акрамя арнамента, прысутнічалі элементы аплікацыі ў выглядзе кветак. Мая Радзіма Беларусь- багатая на традыцыі краіна і таму ў арнаменце прысутнічаюць геаметрычныя выявы птушак, раслін і  кветак. Што было блізка беларусу, то і  бачым мы ў  нацыянальным арнаменце. І ўспамінаецца верш Максіма Багдаговіча

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага ўзора,

Цвяток радзімы васілька.