Школьнае мерапрыемства ў гэту суботу было прысвечана тэме ўзаемаадносін
паміж людзьмі. Напачатку гадзіны вучні прайшлі тэст, па выніках якога
даведаліся пра свой псіхалагічны стан і ці пагражае іх здароўю нярвовы зрыў.
Творчы псіхалагічны тэст “Павуціна” прадэманстраваў жыццёвую пазіцыю
кожнага ўдзельніка. Таксама ўвазе вучняў прапаноўваліся жыццёвыя
сітуацыі, а яны павінны былі даць знаходлівы, не пазбаўлены пачуцця гумару
адказ. Вельмі спадабаліся дзецям мультыплікацыйныя відэаролікі, у якіх
былі паказаны канфлікты, а вучні абмяркоўвалі іх і знаходзілі выйсце з
непаразуменняў. Напрыканцы мерапрыемства сумесна з вучнымі была
выпрацавана памятка “Як навучыцца валодаць сабой і развіваць свае
здольнасці”. Прагляд мультфільма “Давайте жить дружно!” завершыў нашу
сустрэчу.