Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтага свята ў школе прайшла гульня-віктарына “Любіце, ведайце і шануйце родную мову!”. Вучні падзяліліся на дзве каманды – “Патрыёты” і “Родны кут”. Падчас гульні вучні змагаліся ў розных конкурсах: “А ці ведаеце вы?”, “Гавары на роднай мове правільна”, “Старажытная мова – сучаснай аснова”, “Перакладаем”, “Літаратурны”, “Залацінкі народнай мудрасці”.

20.02.2021

Каманды паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці, уменне працаваць у камандзе, артыстызм. У выніку перамагла каманда “Патрыёты”, нягледзячы на тое, што каманда “Родны кут” змагалася да апошняга. Самае галоўнае, што вынеслі з мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты, гэта тое, што нам, беларусам, абавязкова трэба любіць і паважаць сваю родную мову, таму што яна наша ўнікальная спадчына, якую мы павінны захаваць для нашчадкаў.   

Мова

Пявучая родная мова,

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў,

Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

                                  Алесь Зарыцкі