Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Суботнім ранкам 20 сакавіка наша школа напоўнілася вяселым дзіцячым шматгалоссем. Прычынай з’явілася тое, што да нас у госці на матчавую сустрэчу па спартыўных гульнях прыехала каманда вучняў 4 -7 класаў з суседняй Ніжнечэрніхаўскай базавай школы.

20.03.2021

  Перад пачаткам спартыўнага мерапрыемства намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце нашай установы М.Ч.Варанковіч правяла азнаямляльную экскурсію па школе, расказала аб традыцыях і дасягненнях нашых навучэнцаў. Госці наведалі вучэбныя кабінеты, майстэрню, кабінет абслугоўваючай працы, настаўніцкую, школьны музей, кампьютарны клас, завіталі на мерапрыемствы шостага школьнага дня, якія праводзілі настаўнікі В.М.Ліцкевіч і Л.А.Туровіч, таксама сталі сведкамі падрыхтоўкі нашай каманды ЮІР да раеннага злету, з асаблівай цікавасцю затрымаліся каля стэнда, дзе выстаўлены кубкі, дыпломы і граматы за высокія творчыя і спартыўныя дасягненні вучняў нашай школы. А затым пачалося сапраўднае спартыўнае свята, дзе былі неверагодныя балельшчыцкія эмоцыі, здаровы дух саперніцтва, фізічная вытрымка і смеласць, паказальная дысцыплінаванасць і ўзорнае пачуцце калектывізму і ўзаемадапамогі ва ўсіх відах спартыўных баталій. Як і належыць такім таварысцкім сустрэчам, яны скончыліся з нічыйным лікам, але той зарад бадзерасці, станоўчы настрой, адчувальная порцыя здароўя і новыя знаемствы, спадзяемся, надоўга пакінуць у дзіцячых сэрцах вялізнае задавальненне і прыемныя ўражанні ад прайшоўшага спартыўнага форума. Да пабачэння! Чакаем новых цікавых сустрэч!!!