Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

4 мая каманда ЮІР нашай школы ва ўпартай барацьбе на 42-ім занальным злеце юных інспектараў дарожнага руху заняла 4-е агульнакаманднае месца. У камандным заліку ў конкурсе "Фігурнае кіраванне веласіпедам" мы занялі 3-е месца, у асабістым заліку гэтага конкурса Журкоўскі Яўген быў мацнейшы сярод хлопчыкаў старэйшай групы (1-е месца). Таксама 1-е месца сярод хлопчыкаў малодшай групы атрымаў Бабко Арцем у конкурсе "Аказанне першай дапамогі пацярпеламу". Найлепшым чынам мы праявілі сябе таксама ў конкурсе " Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне", дзе нам уручылі дыплом 1-ай ступені. Мы змагаліся на поўную моц, але сення нам крыху не пашанцавала, каб трапіць у абласны фінал мацнеўшых каманд вобласці. Нам есць над чым працаваць, і нашы вялікія перамогі, мы спадзяемся, наперадзе!

04.05.2021