Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.04.2022

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны два блокі. Першы блок: “Сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь – важнейшая галіна эканомікі краіны”. Тут вучні пазнаёміліся з дзейнасцю буйнейшых аграхолдынгаў, пагаварылі пра тое, на вырошчванні якіх культур спецыялізуецца раслінаводства. Вялікая ўвага надаецца таксама выкананню Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. Важнай задачай з’яўляецца будаўніцтва “вёсак будучага”.

         Перад удзельнікамі пасяджэння выступіла галоўны эканаміст ААТ “э/б “Вольна”” Маняк А.І. Яна расказала вучням пра асноўныя кірункі і задачы, пра поспехі і цяжкасці гаспадаркі. Алена Іванаўна падкрэсліла, што кіраўніцтва гаспадаркі прыкладвае ўсе намаганні для стварэння спрыяльных умоў працы работнікаў, забеспячэння жыллём, а таксама робіцца ўсё для таго, каб жыццё ў вёсцы ні ў чым не ўступала гарадскому жыццю. Для павышэння прадуктыўнасці працы кіраўніцтвам набываецца сучасная сельскагаспадарчая тэхніка. Аднак, нягледзячы на ўсё, гаспадарцы патрэбны маладыя, працалюбівыя, творчыя , добрасумленныя спецыялісты.

          Затым Маняк А.І. адказала на пытанні вучняў: ці ўплываюць прыродныя ўмовы на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі? Якія сельскагаспадарчыя культуры вырашчваюцца ў нашай мясцовасці? Чаму быў зроблены выбар менавіта на карысць гэтых раслін?

Другі блок: “За моладдзю – будучае сельскай гаспадаркі, будучае краіны”.

Зямля – наша нацыянальнае багацце, і ад таго, наколькі правільна мы будзем ёю распараджацца, залежыць наша будучае. Таму ў нашай краіне дзейнічае многа ўніверсітэтаў, тэхнікумаў, каледжаў сельскагаспадарчага кірунку. Алена Іванаўна параіла вучням выпускных класаў задумацца аб тым, каб звязаць сваё жыццё з прафесіяй працаўніка сельскай гаспадаркі. Яна расказала аб тым, якія прафесіі самыя запатрабаваныя ў наш час у аграпрамысловым комплексе і да чаго трэба быць гатовым чалавеку, які вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай.

У канцы пасяджэння была зроблена выснова: мы не заўсёды задумваемся над тым, што бохан свежага хлеба, свежае мяса, пакет малака – гэта вынік працы дзясяткаў людзей, якія працуюць у сельскай гаспадарцы.

Алена Іванаўна сказала, што яны заўсёды будуць рады, калі вучні нашай школы наведаюць гаспадарку, дзе больш падрабязна даведаюцца аб умовах працы, убачыць сучасную тэхніку, якая працуе на палях. Вучні з задавальненнем прынялі прапанову Маняк. А.І. і ў бліжэйшы час наведаць ААТ “э/б “Вольна””.