Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24 лістапада 2022 года ў ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прайшло чарговае паседжанне інфармацыйна - адукацыйнага праекту “ШАГ” для вучяў 8-11 класаў. Тэма пасяджэння: “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці”.

24.11.2022

У інфармацыйным блоку ШАГ 1 вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў:

-“Машынабудаванне – апора і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны”;

-“Беларусь – “краіна вялікай хіміі””;

-“Горна-абагачальны камбінат ААТ “Беларуськалій” – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь”.

У інфармацыйным блоку “Машынабудаванне – апора і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны” былі абмеркаваны наступыя пытанні:

-Якія галіны вылучаюць у машынабудаўніцтве?

-Ці можна лічыць, што ад узроўню развіцця машынабудаўніцтва залежыць узровень развіцця эканомікі краіны ў цэлым?

-Якія нацыянальныя брэнды ў сферы транспартнага машынабудаўніцтва вы ведаеце?

-Назавіце, якая новая галіна машынабудаўніцтва актыўна развіваецца ў Беларусі і чаму?

У блоку   “Беларусь – “краіна вялікай хіміі”” вучні праглядзелі відэаролік ““Нафтан”: здабытак краіны! Спецыяльны рэпартаж”. “Гродна Азот” – 55!”, з якога даведаліся пра прадукцыю нафтахімічнай прамысловасці, якую вырабляюць на гэтых прадпрыемствах.

Таксама былі абмеркаваны пытанні:

-Якія віды інавацыйнай прадукцыі нафтахімічнай галіны дазваляюць гаварыць пра Беларусь як пра высокатэхналагічную дзяржаву?

-Як вы думаеце, якая роля належыць хімічнай прамысловасці у зберажэнні навакольнага асяроддзя?

У блоку “Горна-абагачальны камбінат ААТ “Беларуськалій” – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь” вучні абмеркавалі узровень развіцця вытворчасці калійных удабрэнняў у Беларусі і выкарыстанне прыродных калійных солей у сучаснай медыцыне.

У блоку ШАГ 3 былі падведзены вынікі пасяджэння. Вучні падкрэслілі, што дасягненні Рэспублікі Беларусь у розных галінах народнай гаспадаркі даюць беларусам падставу ганарыцца сваёй краінай і імкнуцца рабіць яе багацейшай і мацнейшай.