Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22 снежня 2022 года ў ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прайшло чарговае паседжанне інфармацыйна - адукацыйнага праекту “ШАГ” для вучяў 8-11 класаў. Тэма пасяджэння: “Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем цяперашняе, будуем будучае”.

22.12.2022

У інфармацыйным блоку ШАГ 1 вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў:

-“Без тэрміна даўнасці”;

-“Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”;

-“Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў”.

У інфармацыйным блоку “Без тэрміна даўнасці” былі абмеркаваны наступыя пытанні:

-Ці згодны вы з тым, што “вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат”?

-Як вы лічыце, у чым заключаецца гістарычная памяць і наколькі яна важная для вас, сучаснай моладзі?

У блоку   “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы” таксама былі абмеркаваны наступныя пытанні:

-         Якая роля дзяржавы ва ўвекавечванні памяці выдатных беларусаў, памяці аб Вялікай Айчыннай вайне?

-         Якімі падзеямі быў напоўнены гэты год – Год гістарычнай памяці?

У блоку “Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў” вучні абмеркавалі вершык А.М.Казеко пра каштоўнасці сапраўднага патрыёта сваёй краіны.

У блоку ШАГ 3 былі падведзены вынікі пасяджэння: у нашай краіне вялікая ўвага надаецца зберажэнню гістарычнай памяці і гераічнай спадчыны нашага народа. Год гістарычнай памяці паказаў усяму свету, што беларусы – гэта народ, які шануе сваю гісторыю, подзвігі і дасягненні.

У канцы пасяджэння была паказана прэзентацыя “Бацькоўскі край, наш край дзівосны”, якую падрыхтавалі вучні 11 класса для ўдзелу ў конкурсе “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”. За гэту работу ў абласным этапе нашы вучні атрымалі дыплом другой ступені.