Вольна - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вольна

Геаграфічнае становішча вёскі Вольна
   Вёска Вольна знаходзіцца на скрыжаванні дарог паміж Усходам і Захадам, на паўднёвым краі Навагрудскага ўзвышша, абмяжоўваецца далінай ракі Змейка, рэльеф мясцовасці моцна расчленены даліна – градава-узгорыстая.
Глебавае покрыва тэрыторыі, прылеглай да вёскі, прадстаўлена пераважна дзярнова –падзолістымі глебамі. У паніжанай частцы вёскі Вольна ў даліне ракі Змейка атрымалі распаўсюджанне тарфяна- балотныя глебы. Глыбіня залягання тарфяных залежаў у большасці выпадкаў больш, чым паўтара- два метры.
    Прыродны і раслінны покрыў, прылеглы да вёскі, прадстаўлены лясамі, кустарнікамі і прыроднымі кармавымі ўгоддзямі. Прыродныя кармавыя ўгоддзі размешчаны, пераважна, на дзярновых глебах.
   Як бачна, вёска Вольна геаграфічна размешчана ў спрыяльнай мясціне і кліматычнай зоне для вядзення гаспадаркі.
    
 Гісторыя ўзнікнення вёскі.
 Асобых пісьмовых дакументаў аб часе ўзнікнення вёскі Вольна не захавалася. Вядомая яна пасля інвентарызацыі   ў 1567 годзе , як сядзіба старасты бельскага і каштляна троцкага пана Юрыя Аляксеевіча Хадкевіча і яго жонкі Соф’і Слуцкай. Сядзіба ўключала двор, дварок, гумнішча і абору. У склад двара ўваходзілі 4 дамы, 2 скляпы( піўніцы), бровар, канюшня на 20 коней, шэраг свірнаў. Усе жылыя дамы мелі па 1-2 святліцы, каморы і сені, прыбіральні, ганак. Па-за тэрыторыяй двара стаялі будынкі: баня, пякарні, піўны бровар. Пры двары меліся тры  сады і рыбная сажалка. Каля аднаго сада стаяў стары вялікі дом і дом маленькі. Два астатнія дамы былі размешчаны каля сажалкі. У канцы 15 ст. на абодвух берагах ракі Змейка сталі сяліцца сяляне. Адны з іх працавалі на паноў, другія, іх была большасць, былі казённымі “ вольнымі”. Іх патомкі, Сіманчыкі, Палякі, Амялішкі, Валожыны, Макарэвічы, жывуць тут і цяпер. Яны плацілі падаткі і аброк непасрэдна самой дзяржаве. Вось адгэтуль, ад” вольных” сялян, і вядзе, магчыма, паходжанне назва вёскі Вольна ( з другой паловы 19 ст.).
 Першая ж назва вёскі па дакументах - Казённае сяло, паходзіць ад назвы казённых сялян.І першая вуліца, якая паявілася, таксама называлася Казённая, цяпер завецца Зарэчная.
 
 
            Вуліца Зарэчна – першая вуліца вёскі
 
Былі вуліцы з назвамі Крывасельская” і “ Юрыдына”.
У 1571 годзе, пасля смерці Соф’і Слуцкай,  у 1571 годзе двор пераходзіць да пана Астафія Валовіча.
   У 1632 годзе сядзіба з’яўляецца ўладаннем Крыштафа Камінскага, жанатага на Алене Друцкай –Горскай.Затым маёнткам валодаў іх сын Самуэль.Яго сын Юзафат у 1711 годзе за 20 тысяч злотых прадае частку маёнтка, двор Бартнікі, Рабковічы, Залессе і Пархімовічы  Дамыслоўскім. Вядомы Інвентар
гэтых уладальнікаў маёнтка за 1740 год. Па дарункаваму запісу Міхаіла Дамыслоўскага ў 1771 годзе маёнтак пераходзіць Стэфану Слізню.
 Ля вытокаў гэтага роду стаяў Андрэй Ратша Слізень, які карыстаўся прывілеямі Уладзіміра Ягайла, і валодаў падараванымі каралём маёнткамі ў Смаленскім ваяводстве.
    У першай трэці 19 ст. Вольна валодаў Ян Слізень( памёр 1860 год), жанаты на Анэліі з Мацкевічаў, уладальнік Бартнікаў і Друцкаўшчызны. З 1863 года Вольна належыць яго сыну Рафаілу(1803-1881), жанатаму на Каміле Тышкевіч. У 1886 годзе маёнтак зноў пераходзіць да Рафаіла.
У другой палове 19 ст. маёнтак пераходзіць да яго малодшага сына –Генрыха, жанатаму на Ніне Маўросавай, дачцэ ад’ютанта М.Н. Мураўёва.Яна была гарачай прыхільніцай і патрыёткай нацыянальнага адраджэння. Пасля смерці Генрыха(1910) маёнтак адыходзіць пляменніку Вальдэмару.Яго дачка Ізя Слізень, якая нарадзілася ў 1915 годзе, была апошняў уладальніцай маёнтка.Яна адразу пачала ўстаноўліваць свае жорсткія парадкі ў адносінах да сялян. У гэты час зямельныя ўладанні маёнтка скараціліся з 2025 дзесяцін(1876) да 1360(1911).У 1936 годзе пахатнай зямлі засталося 400, сенакосу 150, лесу 300 га.
    У 1920 годзе панская Польшча акупіравала вольнаўскія землі. З 1921 года вёска Вольна ўваходзіць у склад Навагрудскага ваяводства Польшчы, 27 снежня 1925 года ў Вольна польскія ўлады ствараюць гміну для кіраўніцтва на дадзенай мясцовасці. 
       Нягледзячы на цяжкае становішча, людзі марылі аб лепшым жыцці. І вось настаў 1939 год. 17 верасня злучэнні Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь. У першы дзень вызвалення былі вызвалены і горад Баранавічы,і вёска Вольна. Апошняя памешчыца з дынастыі Слізняў уцякла ў Польшчу.
                               Сядзіба Слізняў
 
   Дом сядзібы быў пабудаваны з ліственніцы, аднапавярховы, прамавугольны ў плане,быў пабудаваны Камінскімі ў
17 ст. Слізні, напэўна Ян Слізень,пашырыў і перабуда-ваў дом, дабавіўшы да яго два канцы, у выніку дом набыў выгляд падковы.Затым па вуглам былі зроблены дзве шасцігранныя вежы і дзве вежы квадратныя з канічным верхам.
 Дом згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе.
На яго падмурках пабудаваны сельскі дом культуры. Ён мае незвычайны архітэктурны воблік.На сцяне дома культуры размешчаная памятная таблічка ў гонар Рафаіла Слізня, графіка, скульптара і архітэктара.
    Асобныя  салоны дома мелі назвы “Зялёны”, “ Ружовы”, “ Турэцкі” , у якіх стаялі каміны рознага колеру. Мелася калекцыя сямейных партрэтаў, фарфору.
   Афармленнем інтэр’еру выдзялялася сталовая і памяшканні левага крыла дому.Сталовая займала месца паміж башнямі з боку парку . Яна была абстаўлена старыннай гданьскай мэбляю, на сценах віселі партрэты Ніны і Генрыха Слізняў. У зялёным салоне размяшчаліся партрэты Рафаіла Слізня і яго жонкі Камілы з дзецьмі (яны мелі чатырох сыноў і дзвюх дачок). Сцены двух залаў левага крыла мелі абіўку з жоўтага бархату. Арыгінальнасць афармлення залаў дапаўнялася прыгожай мэбляю ў стылі ампіра. Напрыклад, ножкі аднаго са сталоў заканчваліся лебядзінымі галовамі.Сцяну аднаго з залаў упрыгожваў габелен з відам Венецыі. У гэтых залах былі сабраны найлепшыя калекцыі карцін, што гаварыла пра мастацкі густ уладальнікаў. Сярод карцін палатно Ю. Косака “Зіма ў лесе”, Я. Фалата” Факелы Нерона”, Н. Семірацкага” Іван Грозны са сваім сынам”. Да ліку каштоўнасцей належала і скульптура А. Кановы, якая ўяўляла дзяўчыну з распушчанымі валасамі ў саламяным капелюшы. Перад пачаткам 1939 года ў палацы існавала бібліятэка польскіх і французскіх кніг, якую Генрых Слізень перад пачаткам другой сусветнай вайны вывез.
 Своеасаблівым афармленнем адрозніваўся турэцкі зал, у якім размясціўся турэцкі шацёр. Да дома далучаўся вялізны партэр з пад’яздным кругам і ліственіцай у цэнтры. За домам па выцягнутаму схілу размясціўся парк, які паступова спускаецца да поймы ракі Змейка.  У самым цэнтры парка ляжыць валун – камень з выбітай датай, 12.1867 года ў знак закладкі цэнтральнай часткі парка, так як абрысы парка часта мяняліся.У парку размясцілася некалькі алей па якіх свабодна перамяшчалася аднаконка. Адна з іх( ліпавая ) і зараз праходзіць па ўсходняй частцы парку, аддзяляючы паркавую тэрыторыю ад агародаў.
 Добра захавалася да нашых дзён нешырокая (да 4 м) кляновая алея, якая вядзе ўздоўж бакавога фасаду быўшай сядзібы. Уздоўж яе ўсходняга боку размешчана паркавая паляна (у мінулым тут раслі пладовыя дрэвы). З другога боку ўздоўж алеі размяшчалася парнікова- цяплічная гаспадарка.Ніжэй стаяла невысокая аранжарэя з пячным атапленнем.
 Зараз парк з’яўляецца помнікам прыроды і ахоўваецца дзяржавай.
   Цэнтральнае месца воднай сістэмы сядзібы адыгрывала сажалка з востравам пасярэдзіне, які быў насыпаны ў 1848 годзе. Праз дамбу ўтварыўся другі вадаём з домікам для лебядзей (на яго месцы зараз пабудаваны склад камбіната харчовых прадуктаў). Вадаёмы сядзібы мелі не толькі дэкаратыўнае значэнне. Восенню на дамбе ўстаноўлівалася рашотка, вада спускалася і рыбу можна было збіраць рукамі.
   У 1830 годзе каля вадаёмаў была пабудавана вінакурня і бровар.
Магчыма, гэта адзін з самых старых бровараў у Беларусі, які працуе і ў цяперашні час. На пабеляным фасадзе акуратна абведзены сіняй фарбай лічбы, якія выкладзены    цэглай ” 1830”.    І з тых часоў завод не прыпыняў работы!
     У 1870 годзе будынак пашыраецца бакавымі прыстройкамі. На тэрыторыі сядзібы мелася таксама лесапільная  рама.
 Да камбіната зараз прымыкаюць будынкі быўшага гаспадарчага двара сядзібы. Некаторыя з іх праектаваў Рафаіл Слізень. Двухпавярховы двухкамерны амбар складзены з бруса  ( 18х10).Зараз фасад заменены кладкай з сілікатнай цэглы.Канюшня( або гумно) – т-падобны ў плане будынак з высокім дахам з заломамі,з тоўстымі слупамі з цэглы.Недалёка размяшчаліся чатыры флігелі для рабочых на 25 кватэр.
     Як бачна,  гаспадары сядзібы ўмела вялі гаспадарку. Займаліся развядзен-нем рыбы, вытворчасцю спірта, вырошчвалі скот. На тэрыторыі сядзібы працавалі тры вадзяныя млыны. У гаспадарцы мелася 18 коней для апрацоўкі зямлі і пара коней выяздных. Асноўным відам транспарту перад Вялікай Айчыннай вайной стаў аўтамабіль.
 Сядзіба адрозніваецца кампактнасцю і рэльефнасцю. Захавалася,прыкладна, ў мінулых граніцах, прыспасоблена для сучаснага гаспадарання.
 
                 Рафаіл Слізень -  наш славуты  зямляк
    Рафаіл Слізень з’яўляецца таленавітым мастаком, скульптарам,майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які сваёй нястомнай працай памнажаў веліч і славу Беларусі. Яго творы ўпрыгожвкаюць многія музеі і прыватныя калекцыі свету. Але , на жаль, у сучасных беларускіх музеях няма ніводнай яго работы.
   Нарадзіўся наш зямляк 27 чэрвеняў 1804 года ў маёнтку Бартнікі, што недалёка ад Вольна, якое купіў бацька Рафаіла, Ян  Слізень, у Чацвярцін-скіх.Менавіта тут, у школе для шляхецкіх дзяцей, Рафаіл атрымаў першапачатковую адукацыю.Трэба адзначыць, што ўзровень адукацыі там быў даволі высокі. Дзецям выкладалі розныя дысцыпліны, нават філасофію. Гэта, напэўна, дазволіла Рафаілу паступіць на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта.
   І трэба сказаць, што выбар быў даволі ўдалы, бо ўніверсітэт быў у той час цэнтрам распаўсюджвання асветы і перадавых ідэй. Менавіта там выкладалі такія вядомыя вучоныя, як гісторык Іахім Лялевел, прафесар прыродазнаў-ства Андрэй Снядэцкі, астраном Ян Снядэцкі і іншыя. Ва ўніверсітэце Рафал з 1820 года вывучаў права і некаторыя іншыя навукі. З ахвотай Рафаіл наведвае жывапісны клас, якім кіраваў Ян Рустэм. І жывапіс прываблівае яго. Акрамя гэтага ён наведвае скульптурны клас, якім кіруе Казімір Ельскі. У час вучобы ва ўніверсітэце ў 1823-1824 гг. Ён збліжаецца з рэвалюцыйна -настроенымі коламі грамадства, у склад якога ўваходзіў Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка.
      Пасля заканчэння ўніверсытэту, з 1826г. да 1829г., Рафаіл Слізень працуе ў Пецярбургу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, але працягвае займацца скульптурай. У 1830 годзе пасяліўся ў сваім маёнтку і правёў там амаль увесь астатак свайго зжыцця. Там, дарэчы, і сабраў цудоўную калекцыю фарфору, якую высока цанілі сучаснікі.
 Жывучы ў розных мясцінах маляўнічай беларускай прыроды , Слізень цалкам аддаецца творчасці, плённа працуе ў галіне скульптуры і жывапісу. Ён стварае некалькі дзесяткаў скульптурных выяў сваіх блізкіх людзей. Шмат увагі надае дробнай пластыцы, пераважна медальнаму мастацтву. Вядома 47 медалёў, выкананых Слізнем у розныя гады. Сярод іх медаль Анеліі і Яна Слізней,прысвечаны іх залатому вяселлю, медалі Уладзіслава, Люцыяна, Браніслава Слізней. Стварае ён барэльефы і медалі грамадскіх дзеячаў - Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў і іншых. Не пакідае Слізень і жывапіс, аддаючы перавагу партрэтнаму жанру. Ён часта наведвае брата Марыі Верашчакі, Міхаіла, што жыве ў Пружанах. Там ён стварае яго партрэт, а таксама маці Міхаілаі Марыі Верашчакаў- Францішкі, якія вызначаюцца тонкасцю індывідуальных характарыстык. Шмат работ Р.Слізня захоўвалася ў свой час у прыватных калекцыях, як, напрыклад, у Лагойскім палацы Тышкевічаў.
    Слізень быў добра вядомы і як архітэктар. Ён з’яўляецца аўтарам праектаў некалькіх гаспадарчых пабудоў, адна з якіх захавалася да нашага часу.
   Памёр Рафаіл Слізень 20 мая 1881 года. Уся Літва сумавала аб чалавеку
 “ узвышаных ідэалаў”. Аляксандар Ельскі пісаў:  “Дай жа , Божа, болей такіх людзей роднаму краю, а яму дай спакой”. Пахаваны Рафаіл Слізень у родавай капліцы ў Любаве каля Вільнюса.
 
 
 Культавыя пабудовы вёскі
У 1632 годзе Крыштоф Каменскі і яго жонка Алена выдаюць фундуш на заснаванне ў мястэчку Вольна базыльянскага манастыра і для забеспячэння паспяховай дзейнас-ці было перададзена 20 цяглых і 10 фальварачных валок зямлі. У 1840 годзе замест скасаванага жаночага манастыра пачынае дзейнічаць жаночы манастыр, які быў зачынены ў 1873 годзе.
   Настаяцелямі манастыра былі Юзаф Фішар 1779г., Іахім Абух 1779-1799гг, Аркадзь Лабуч 1799-1802 гг, Клямане Клапатоўскі 1802-1806гг, Андрыян Якшэвіч 1806-1810гг, Клямент Бельскі 1810-181816гг., Рэгіна Пяшкоўна 1816-1840, Алена Алена Бяльдзеўская 1848-1873гг.
 Пасля таго, як закрыўся жаночы манастыр, будынак пачаў разбурацца. Сяляне пачалі разбіраць яго для сваіх патрэб, застаўся толькі падмурак, які захаваўся да нашага часу.
      Троіцкая царква была пабудаавна ў 1768 годзе з цэглы. Міхаіл Дамыслоўскі заўважыў, што манастыр мае непрыглядны выгляд і даў грошы на будаўніцтва базыліканскага касцёла. З божай дапамогай царква была пабудавана і асвенчана ў гонар Святой Троіцы.
Архітэктурны акцэнт створаны на галоўным фасадзе . Пластычным дэкаратыўным акцэнтам фасада з’яўляецца рэльефнае пано над цэнтральным прамянёвым акном. У яго аснове тэматычна- воінская атрыбутыка.
Пасля адмены прыгоннага права
(канкрэтны год і дата пабудовы не ўстаноўлены) на ўзгорку, каля шашы Паланечка- Сталавічы, пабудавны помнік Аляксандру Неўскаму і часоўня.

    У часоўні перад абразамі святога князя Аляксандра Неўскага праводзіліся малебны аб здароўі Імператара. Кожны год здясняўся крыжовы ход з царквы ў часоўню. На жаль, у нашы дні ў 50-х гадах помнік і часоўню разбурылі пры будаўніцтве дарогі на вёску Паланечка.