Архив новостей - ВОЛЬНОВСКАЯ СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.11.2018

24 лістапада ў школе прайшла гульня “Падарожа па старонках дзіцячых кніг”. Пачаткоўцы праявілі актыўны ўдзел у гульні. З вялікай актыўнасцю і цікавасцю разгадвалі крыжаванку па назвах дзіцячых кніг, удзельнічалі ў конкурсе “Мая любімая казка”. Прынялі ўдзел у віктарыне.Старэйшыя расказалі малодшым школьнікам гісторыі, прачытаныя ў кнігах, параілі ім часцей наведваць бібліятэку.

Читать далее »
24.11.2018

24 лістапада прайшло мерапрыемства “Спадчына Беларусі” ў форме гульні-віктарыны. Вучні прадэманстравалі свае веды па гісторыі Беларусі, яе культуры, мове і літаратуры.Мерапрыемства паказала, што вучні нашай школы растуць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Читать далее »
24.11.2018

У школьнай бібліятэцы прайшла выстава, прысвечаная дню нараджэння дзіцячага пісьменніка М.М.Носава

Читать далее »
22.11.2018

22 лістапада ў ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” адбылася сустрэча вучняў 11 класа з прадстаўніком УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны” дацэнтам кафедры акушэрства Гарбузавым А.А. У ходзе гутаркі вучні даведаліся аб умовах паступлення, пражывання, аб тым, якія спецыяльнасці можна атрымаць у гэтай установе і аб тым, якія перспектывы адкрываюцца перад маладымі людзьмі пасля яе заканчэння.

Читать далее »
22.11.2018

22 лістапада з вучнямі 9-11 класаў быў праведзен адзіны дзень інфармавання пад дэвізам “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада”

Читать далее »
19.11.2018

Информация для поступающих в Академию МВД Республики Беларусь

Читать далее »
17.11.2018

17 снежня вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел ў вусным часопісе ” Адкуль бяруцца грошы”. У займальнай форме яны даведаліся пра гісторыю ўзнікнення грошай, іх разнастайнасць ў краінах свету і шлях да чалавека. На занятку вучні адгадвалі беларускія манеты з заплюшчанымі вачыма, разгадвалі рэбусы і загадкі на эканамічную тэматыку. На прыкладах з казак дзеці ўпэўніліся,што ні кожнаму грошы прыносяць шчасце, а народная мудрасць прыказак і прымавак дазволіла зразумець тое ,што грошы патрабуюць беражлівых адносін і разумнага выкарыстання.

Читать далее »
17.11.2018

В субботу 17.11.2018 г. ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности была организована ярмарка-продажа продукции школьной учебной бизнес-компании «Креатив».

Читать далее »
10.11.2018

10 лістапада школа ізноў вітала аматараў спорту і здаровага ладу жыцця, запрасіўшы на чарговы агульнашкольны Дзень здароўя. Сіла, хуткасць і пластыка, дакладнасць і прыгажосць выканання камбінаваных практыкаванняў былі прадэманстраваны малымі, але ўжо перспектыўнымі спартсменамі з пачатковых класаў. Больш старэйшыя юнакі і дзяўчаты вызначаліся ў асабіста-камандных спаборніцтвах па гімнастычных дысцыплінах на снарадах і з інвентаром. Скончылася спартыўнае свята падвядзеннем вынікаў мерапрыемства і матчавай сустрэчай па баскетболу з удзелам выпускнікоў школы.

Читать далее »
09.11.2018

09.11.2018 галоўны спецыяліст аддзела прадаж філіала 802 ОАО “АСБ Беларусбанк” Алена Антонаўна Майсюк правяла ўрок фінансавай граматы з вучнямі пачатковых класаў. У ходзе гутаркі яна паведаміла вучням аб гісторыі ўзнікнення грошай, аб тым, якую функцыю выконваюць банкі. Для замацавання атрыманай інфармацыі была праведзена крыжаванка. Усе вучні з задавальненнем і актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.

Читать далее »
05.11.2018

05.11.2018 з вучнямі 8-11 класаў была праведзена экскурсія ў ДУ «Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Вучняў пазнаёмілі з умовамі паступлення, рассказалі, якія спецыяльнасці можна атрымаць і аб перспектывах пасля заканчэння каледжа. З вучнямі была праведзена экскурсія па каледжы, у ходзе якой яны пазнаёміліся з вучэбнымі кабінетамі і лабараторыямі, у якіх навучэнцы каледжа праводзяць практычныя заняткі. Многія вучні праявілі цікавасць да гэтай навучальнай установы, а некаторыя з іх будуць разглядаць магчымасць звязаць сваю будучыню са спецыяльнасцямі, якія можна набыць у гэтым каледжы.

Читать далее »
02.11.2018

У час восеньскіх канікул з вучнямі пачатковых класаў была праведзена экскурсія ў заасад, які знаходзіцца недалёка ад аг. Жыровічы. Дзеці з задавальненнем паслухалі рассказ Вольгі Уладзіміраўны аб тым, як быў заснаваны заасад, якія жывёлы першыя паявіліся тут, як папаўняўся і паступова павялічваўся заасад. Дзеці ўбачылі не толькі жывёл, якія жывуць у нашай краіне, але пазнаёміліся з жывёламі другіх краін.

Читать далее »